Степанюк Т.В. Козел А.С.

Приложение 14
Узвядзенне двухмоўя на дзяржаўны  ўзровень ставіць сур’ёзныя праблемы як перад спецыялістамі, так і перад усімі грамадзянамі нашай краіны. Свабоднае валоданне беларускай мовай, зразумела, мае на ўвазе дасягненне належнага развіцця яе культуры. І наш агульны клопат – падняць узровень беларукай маўленчай культуры ва ўмовах білінгвізму ва ўсіх сферах яе выкарыстання. Культура маўлення павінна разглядацца як састаўная частка ўсёй культуры грамадства, а гэта значыць, што трэба знайсці шляхі, каб мова, зразумелая і адзіная для ўсіх яго членаў, магла найлепшым чынам ажыццяўляць свае задачы і выконваць свае функцыі ў зносінах.
Сучасны змест моўнай адукацыі грунтуецца на прынцыпова новых метадалагічных пазіцыях, звязаных з рэалізацыяй асобасна арыентаванага, культуралагічнага падыходаў. У сувязі з гэтым асноўным накірункам моўнай адукацыі становіцца культуралагічнае развіццё школьнікаў сродкамі вучэбнага прадмета, асэнсаванне ім мовы як своеасаблівага культурна–гістарычнага асяроддзя. На ўроках беларускай мовы лінгвакультурнае развіццё асобы ажыццяўляецца ў працэсе спасціжэння духоўнай і матэрыяльна–бытавой традыцыйнай беларускай культуры праз мастацкія тэксты.
Культуралагічнае развіццё школьніка ў значнай ступені забяспечваецца праз пашырэнне і ўзбагачэнне лексічнага запасу маўленчымі сродкамі, характэрнымі для беларускай мовы, насычанай выслоўямі, фразеалагізмамі. Засвоіць такія моўныя і маўленчыя этнакультурныя ўзоры вучні могуць у працэсе спецыяльнага навучання. У сувязі з гэтым былі адабраны прэцэдэнтныя тэксты, узоры моўнай этыкетнай традыцыі, фразеалагізмы. Перавага тэксту заключаецца  ў тым, што ён нясе большую, параўнальна са сказам, фактычную ці фактычную і эстэтычную інфармацыю. У сувязі з гэтым, па–першае, слова не разглядаецца па–за кантэкстам, не аналізуецца толькі як самастойная семантычная адзінка. Для засваення прапануецца або слова ў словазлучэнні ці сказе (маўленчы этыкет, фразеалагізмы, народныя параўнанні і інш.), або тэксты. Па–другое, вучэбная праца арганізуецца са спецыфічным беларускім матэрыялам. Такім чынам, прадугледжваецца, што праца над словам павінна адбывацца ў лексіка–семантычным аспекце, не быць адарванай ад кантэксту і скіроўваецца на трапнае ўжыванне слова ва ўласным маўленні вучняў. Асноўнымі крытэрыямі адбору тэкстаў з’яўляюцца адпаведнасць складанасці зместу навучання рэальным вучэбным і ўзростава–псіхалагічным магчымасцям асобы школьніка, нацыянальна–культурная адметнасць матэрыялу, а прынцыпам – прынцып пазнання мовы як формы існавання духоўнай культуры беларусаў, у якой зафіксаваны народныя традыцыі, звычаі, этыкетныя нормы, мараль, іншыя прыкметы нацыянальнай ментальнасці.
Асаблівая ўвага ўдзялялася тэкстам, якія адлюстроўваюць гісторыю, культуру, прыроду, быт беларускага народа. Такія тэксты спрыяюць выхаванню любові да сваёй Радзімы, павагі да яе культурнай спадчыны. Як правіла, гэтыя тэксты маюць ярка выражаную культуразнаўчую і лінгвакультуралагічную накіраванасць.
Аналізуючы тэксты, выконваючы на іх аснове заданні, вучні далучаюцца да каштоўнасцяў нацыянальнай культуры, паглыбяюць свае веды аб гістарычным мінулым сваёй краіны.


Дыдактычны матэрыял па беларускай мове
5 – 6 клас
Прачытайце верш Васiля Вiткi. Запiшыце беларускiя назвы дзён тыдня. Цi можна гэтыя словы назваць гаваркiмi? Чаму? Прыдумайце i запiшыце свой загаловак да верша.

ТЫДЗЕНЬ
Па нядзелi Панядзелак
Пачынае свой надзелак,
I няўрымслiвы Аўторак
У рабоце не заморак.
Наперадзе чарада,
Пасяродку Серада,
Даў ёй слова напавер
Выручыць сястру Чацвер.
Вясёлая Пятнiца
Заўсёды выдатнiца,
А прыйшла Субота –
Скончана работа.
Красуня Нядзеля
Абновы надзела.
1.                Растлумачце значэнне слоў па нядзелi, няўрымслiвы ўторак), напавер.
2.                Назавiце самабытныя словы, уласцiвыя толькi беларускай мове.

Разгадайце задачку, складзеную Васілём Віткам
Колькі пальцаў
Колькі пальцаў на руцэ?
Кожны знае: – пяць.
Добра, што адразу ў цэль
Можаш ты цаляць.
Добра, толькі не спяшы,
Хай другія рэшаць.
А на двух руках, скажы,
Колькі будзе? – Дзесяць.
Не зрабіць бы нам прамах
У задачцы трэцяй:
А на дзесяці руках
Колькі пальцаў, дзеці? (Пяцьдзясят)
1.                Спішыце верш, лічэбнік–адказ запішыце словам.Падкрэсліце лічэбнікі і вызначце, якія з іх колькасныя, а якія парадкавыя?
2.                Вызначце аднакаранёвыя  словы і формы аднаго і таго ж слова.Да якіх часцін мовы яны адносяцца?
3.                Дапішыце канчаткі, растлумачце розніцу ў напісанні форм аднаго слова: рашаць задачк_ – у складанай задачц_
4.                Растлумачце напісанне выдзеленага слова.

Прачытайце ўрывак з верша В. Віткі “Азбука Васі Вясёлкіна”
Навуку любіць насарог,
Калі здалёк прыехаць мог,
Аж з Афрыкі, Нігерыі.
Але ступіў ён на парог 
Не можа ўлезці ў дзверы.
Жырафа рада земляку:
- Жаданы мой, чаканы…
- А ты, жырафачка, адкуль?
- Твая суседка – з Ганы.
А качаня і кацяня
Паміж сабою як радня.
Усюды разам,  удваіх,
Не разальеш вадою іх.
У клас увойдуць, знімуць шапкі,
Пасядуць і – угору лапкі,
Бо качанятка і каток
Заўсёды ведаюць урок.
1.                Выпішыце выдзеленыя назоўнікі, перакладзіце іх на рускую мову. Укажыце род назоўнікаў у абедзвюх мовах.
2.                Знайдзіце ў вершы фразеалагізм, растлумачце яго значэнне. Праверце па “Фразеалагічным слоўніку”, ці дакладна вытлумачылі сэнс фразеалагічнага выразу.


Прачытайце ўрывак з верша В. Віткі “Брэсту” і растлумачце правапіс уласных назоўнікаў


Брэсту


Ты з папялішчаў і руінаў
Устаў у велічы жывой.
Тут кожны камень і цагліна
Акроплены тваёй крывёй.
Ты не схінуўся ў знямозе
Граніцы нашай вартавы,
І першым вырас на парозе,
На дальніх подступах Масквы.
Апасці не паспелі росы
У той перадсвітальны міг,
А ты, нібы юнак Матросаў,
Краіну засланіў грудзьмі.
Ты ў першым полымі і дыме
Падняўся ў мужнасці сваёй,
Салдат вялікае Радзімы,
Яе заступнік і герой.




1.                Растлумачце значэнне слова РАДЗІМА. Якой уласнай назвай можна замяніць яго? Якое слова рускай мовы адпавядае яму?
2.                Запішыце апошнюю страфу верша. Падкрэсліце аной рыскай агульныя назоўнікі, дзвюма – уласныя.
3.                Вызначце скланенне і склон выдзеленых назоўнікаў і ахарактарызуйце аснову. Растлумачце правапіс канчаткаў.
Прачытайце выразна верш В. Вiткi «Дожджык»
ДОЖДЖЫК


Быў жа ён зусiм малы,
А як стаў на но,,,кi,
Абабег усе вуглы,
Абскакаў даро…кi.
Што гарэзнiку гара,
Дрэвы, агароджа!
Выб…г з нашага двара
I ўстаяць не можа.
Дыб, дыб, дыб – i на сц…ну,
Шлях далейшы сочыць.
У завулак сiгануў,
На трамвай ускочыў.
На прыпынку сф…тафор
Лыпнуў грозным вокам,
Ён – з падно…кi i папёр
Вулiцай шырокай.
Толькi пырскi ад вады,
Мiльгаценне ножак…
Ой, наробiш ты б…ды,
Непаслушны дожджык!



1.                Устаўце прапушчаныя арфаграмы.
2.                Назавiце словы з прыстаўнымi [в], [г], растлумачце iх правапiс. Чым адрознiваюцца гэтыя словы ад рускiх.
3.                Перакладзiце на рускую мову слова гарэзнiк.

Прачытайце тэкст, вызначце яго асноўную думку.
Устаўце прапушчаныя лiтары. Замянiце рускiя словы, запiсаныя ў дужках, беларускiмi адпаведнiкамi.
Памяць з…млi
Якая, вы думаеце, самая (интересная) ………. кнiга (в мире) ……….? Адразу не згадаецеся. Гэта кнiга – з…мля, на якой мы жывём i якая з першых год нашага (жизни) ……….. вуцыць нас гiсторыi, (языку) ………., адкрывае нам усё новыя i новыя словы, знач…нне i (смысл) ………. якiх мы вучымся спазнаваць i (понимать) ………..
Жывое асяродд…е акружае нас: (животные) ………., (птицы) ………., а таксама (растения) ………., (цветы) ………., (деревья) ……….. I (все они) ………. ………. маюць свае iмёны. Тысячы i мiльёны (названий) ………. Iснуе на з…млi. Кожная яе мясцiна мае сваю (название) …………
Паводле В.Вiткi
1.                Выпiшыце з тэксту словы з падоўжанымi зычнымi.
2.                Прывядзiце яшчэ пяць прыкладаў слоў з падаўжэннем зычных.


Дыдактычны матэрыял па беларускай мове
10 – 11 клас

Прачытайце тэкст. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары, раскрываючы дужкі. У апошнім сказе расстаўце знакі прыпынку. Выканайце заданні пасля тэксту.
Зноў мiльганула (з)левага боку срэбная сту…ка Дняпра, трохi больш ву…кага ў гэтым месцы. (С)права пайшлi лясы. Маладыя каля дарогi, яны ўзбягалi на ўзвышша, рабiлiся ўсё больш i больш старасвецкiмi, пакуль не пераходзiлi – на верхавiне грады – у перастойную адвечную пушчу.
Дарога пайшла з грывы (ў)нiз, блiжэй да Дняпра, i тут вачам а…крылася прытульная i даволi вялiкая ла…чына. Узгоркi а…кружалi яе i прыцiскалi да ракi. Ла…чыну вiдаць утварыла (не)вялiчкая рэчка якая злiвалася з Дняпром тут амаль па.. нагамi коней.
1.                На якім прынцыпе (фанетычным ці марфалагічным) заснавана напісанне слоў, у якіх прапушчаны літары? Адказ запішыце ў пачатковай форме.
2.                Вызначце часціну мовы падкрэсленага слова ў апошнім сказе.
3.                У ІІ абзацы знайдзіце слова, якое адпавядае рускаму ложбина.

Прачытайце тэкст. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары, раскрываючы дужкі і расстаўляючы знакі прыпынку. Другі абзац перакладзіце на беларускую мову. Выканайце заданні пасля тэксту.
...У будынку тэатра панавала (паў)цемра рэ…ка(рэ…ка) дзе б…сконцыя калідоры асв…тляліся свечкамі ў жырандолях.
Фойе с мраморными бюстами и статуями муз пахло духами и еще чем–то тайным. Через дверь был виден темный зал завеса освещенная снизу слышались звуки скрипок.
Узн…лася заслона. За ёю л…жаў “старажытны Магілёў” з храмамі і каланадамі. І гэта ц…гнулася метраў на пяцьдз….сят такой глыбіні была сцэна. А далей ужо намал…ваны узвышаўся гара…скі мур і за ім – Дняпро падобны на мора. На сцэне стаялі воны і аб (не)чым спрачаліся рамахваючы мчамі. І так прыгожа яны гаварылі вершам што да горада набліжаецца вора войска на чале з князем Людамірам. А дачка (М,м)агілёўскага князя Гарыслава ўсе апошнія дні сумная і плача.

1.                У тэксце знайдзіце слова, якое мае такое ж значэнне, што і рускае канделябр. Запішыце гэта слова ў той форме, у якой яно ўжыта ў сказе.
2.                Запішыце пададзенае ў транскрыпцыі слова ў адпаведнасці з арфаграфічнымі нормамі [чымс’ц’і].
3.                Падкрэслены назоўнік запішыце у форме меснага склону.
Прачытайце тэкст. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары, раскрываючы дужкі. Выканайце заданні пасля тэксту.
Гэта тое самае мора, у якое ўпадае Дняпро.
І ён, і яшчэ тысячы, тысячы рэк, ручаін і проста струменчыкаў адаюць мору ваду, абіткі берагоў, якія яны бачылі на ўсім сваім шляху, каламуь, колр вод, галіны, лісце сваіх лсоў і траў і, нарэшце, саміх сбе, сваё жыццё.
Мы нсём у гэта мора ўсё добрае і злое, што мы бачылі, мы нсём у яго сваё жыццё, нават больш – сваю душу.
І кожны ўпадае (па)свойму. Адна рака здаўна(давён) ведае, у якое мора яна плыве, другая – з цякасцю прабівае сабе шлях. Адна бачыь мора з самых сваіх вытокаў, другая – пакутліва і доўга, вельмі доўга, шукае яго. Трэцяя губляецца ў псках, перасыхае і гіне, так і (не)заўважаючы марскіх хваль. А чацвёртая (не)чакана, яшчэ за хвіліну (не)ведаючы (ні)чога, падае ў яго, як струменчык вады ў сердалікавую бухту.

1.                Вызначце род назоўніка Дняпро і запішыце адпаведнай літарай (ж. або м. ці н.).
2.                Падкрэслены займеннік запішыце у форме роднага склону.
3.                Знайдзіце ў 2–м сказе (ІV абзац) тэксту слова, у якім адбываецца асіміляцыя (прыпадабненне) зычных гукаў па глухасці. Запішыце гэта слова ў той форме, у якой яно пададзена ў тэксце.

Прачытайце тэкст. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары, раскрываючы дужкі і расстаўляючы знакі прыпынку. Выканайце заданні пасля тэксту.
За мостам дарога зварочвала і в…ла ўздоў… Дняпра. Сажняў праз пяцьдзесят ён заўважыў пазалочаную паркавую агаро…жу нібы з…вітую са сц…блін і траў простую і прыгожую. Агаро…жа ішла  (ў)права і (ў)лева губляючыся ў з…л…ніне. А там дзе да яе падыходзіла дарога была брама шырока ра…чыненая ў з…лёны змрок ал…еі. Людзей (не) было. Толькі (не)дзе далёка у шатах мя…ка гучалі (не)йкія струны, як Эолава арфа. Алесь (не)ведаў што за ім сочаць і што цяпер на яго (не)прыкметна глядзяць д…ве пары вачэй.

1.                Запішыце падкрэслены лічэбнік у форме творнага склону.
2.                У першым сказе знайдзіце назоўнік 1–га скланення і запішыце ў форме давальнага склону адзіночнага ліку.
1.                Вызначце від аднасастаўнога сказа, які выдзелены курсівам. Адказ запішыце ў пачатковай форме.

Прачытайце тэкст. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары, раскрываючы дужкі. Расстаўце знакі прыпынку ў сказе, набраным курсівам. Выканайце заданні пасля тэксту.
Пал…вая дарога нырала ў ла…чыны, у..б…ралася на пагоркi i зноў звiвiста падала (ў)нiз. I так было без канца, а вакол л…жала (густа)з…лёная, без анiводнай праплешыны рунь, такая маладая i в…сёлая на ў…горках i бя…дон…ая ў ла…чынах, такая прагрэтая на сонцы i (с…юдзёна)шызая ў ценю, што аж дух займала…
Адна толькi рунь. А над рун…ю, прывязан…ыя (н…)бачнымi нiцямi, трапечуць жаўрукi. А на з…млi на ўсiм яе (густа)з…лёным а…шары толькi адна рухомая кропка едзе дарогаю р…сорны англiйскi кабры…лет а ў iм хлопчык адзiна…цацi год i (тры…цацi)гадовы му…чына.
Хлопчык у белым палатне, як мужык. Мучына ў чашунчовай тройцы, чаравiках i (шырка)полым саламяным брылi...

1.     Вызначце род падкрэсленага назоўніка і запішыце адпаведнай літарай (ж. або м. ці н.).
2.     Запішыце назоўнік дух у форме роднага склону.
3.     Знайдзіце ў апошнім абзацы тэксту слова, якое адпавядае рускаму шляпа.

Прачытайце тэкст. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары, раскрываючы дужкі. Расстаўце знакі прыпынку ў сказе, набраным курсівам . Выканайце заданні пасля тэксту.
…осень была гожая і (пам…ркоўна)туман…ая. Быццам пад цёплай ш…рай коўдрай л…жала кожную раніцу стомлен…ая, ласкавая з…мля. І толькі гадзіны за д…ве да (поў)дня першы прамень белага,(ня)яркага сонца прабіваў покрыва і радас…на падаў у пажоўклую траву. Тады паўсюль пачыналася панаване всёлак мігцела пауцінне на траве на платах укрытых павескамі кропел, на ваўчках у перакапаных гародах на блскучых баках гарбузоў у пастрэшках.
Пазней сонца раганяла туман, і свет тады лжаў перад вачыма далёкі, пакорлівы, (ня)яркі, паказваючы, якая ў ім можа быць далчынь.

1.                Знайдзіце ў першым абзацы тэксту слова, якое адпавядае рускаму тыква. Запішыце беларускі адпаведнік у форме назоўнага склону адзіночнага ліку.
2.                Запішыце назоўнік туман у форме роднага склону.
3.                Падкрэслены займеннік запішыце у форме назоўнага склону.



Комментариев нет:

Отправить комментарий