Пакуть С.И.


Прапанаваныя распрацоўкі ўрокаў  для 10 – 11 класаў даюць магчымасць аптымітызаваць працу вучняў–старшакласнікаў  на ўроках беларускай літаратуры, дапамагаюць у фарміраванні мовазнаўчай асобы ва ўмовах дзяржаўнага двухмоўя,ствараюць атмасферу псіхалагічнага камфорту і супрацоўніцтва.Таму  павышаецца ўзровень чалавечай камунікатыўнай культуры вучняў.Дадзеная тэхналогія французскіх педагагічных майстэрняў закранае ўласныя пачуцці вучняў і натхняе іх на творчую працу.За кошт дадзеных урокаў вучні вучацца думаць,разважаць,выказваць уласныя меркаванні,прымаць самастойныя рашэнні,рабіць маральны выбар,г.зн. будаваць мадэль сваіх паводзін у будучым жыцці.
Дзякуючы дадзенай тэхналогіі, вучні дастаткова хутка і з пэўным інтарэсам засвойваюць новую тэму,бо самастойна набываюць веды па прадмеце,яны ўважліва чытаюць мастацкія творы.
Педагагічная майстэрня–гібкая форма вучэбных заняткаў,якая характарызуецца варыятыўнасцю.Многае залежыць ад фантазіі настаўніка і яго вучняў.Вядома, не кожны ўрок можна праводзіць у межах дадзенай педагагічнай майстэрні. Найбольшую цікавасць выклікаюць у вучняў урокі,якія звязаны непасрэдна з іх асабістым вопытам,маральнымі  праблемамі жыцця.Таму ўрокі вывучэння новага матэрыялу,уступныя ўрокі па вялікіх тэмах,падагульняльныя ўрокі па шэрагу тэм,звязаныя непасрэдна з гэтым, вельмі прыдатныя для дадзенай тэхналогіі.

Урокі беларускай літаратуры ў 10–11 класах(планы–канспекты)
Тэма: Апавяданне Я.БрыляГаля. Праблема чалавечага шчасця і сэнсу жыцця
Мэты:
а) дапамагчы вучням у  аналізе апавядання, вызначэнні цэнтральнай праблемы твора і абмеркаванні яе , у арганізацыі ацэнкі паводзінаў герояў;
б) спрыяць развіццю навыкаў выразнага чытання і праблемнага аналізу празаічнага твора;
в) садзейнічаць выхаванню ў вучняў  норм чалавечай маралі, чысціні узаемаадносін  паміж людзьмі.
Ход урока:
1.                Арганізацыйны момант
2.                Уступнае слова настаўніка аб тэме ўрока, калектыўнае вызначэнне задач.
3.                Індукцыя. Вучням прапануецца для аналізу выказванне Я.Брыля “Хочацца верыць і веру, што справа, якую раблю, патрэбная’’.
4.                Самаканструкцыя: растлумачыць, якую патрэбную справу рабіў Я. Брыль. Якім чынам у творы ўздымаецца і асэнсоўваецца праблема сэнсу  чалавечага  жыцця?
5.                Сацыяканструкцыя: вучням неабходна адказаць на пытанні:Якія тры жыццёвыя пазіцыі паказвае Я.Брыль у апавяданні  ‘’Галя”?Якая з гэтых жыццёвых пазіцый зрабіла герояў шчаслівымі  ц і няшчаснымі?Чаму?
1група—пазіцыя Хамёнкаў— жыць толькі для сябе,
2група—пазіцыя Сярожы Юрачкі і Івана Чарнагрэбня—жыць для людзей,
3група—пазіцыя Галі—жыць для сямі.
6. Сацыялізацыяпрадстаўленне вынікаў работы груп.
...

Тэма: Паказ маральнай дэградацыі Марыны Гарновай у апавяданні М.Зарэцкага “Кветка пажоўклая”. Псіхалагізм,востры канфлікт у творы
Мэты: а) дапамагчы вучням у разуменні зместу апавядання, вызначэнні асноўнай праблемы твора,
б)садзейнічаць замацаванню ўменняў вучняў самастойна  ацэньваць вывучаны твор, адрозніваць псіхалагічныя прыёмы , якімі карыстаецца аўтар для раскрыцця характараў герояў,
в)дапамагчы вучням упэўніцца ў тым,што духоўная раўнавага,шчасце там,дзе твая сям’я,твае блізкія.
Ход урока:
1. Арганізацыйны  момант.
2. Уступнае слова настаўніка аб тэме ўрока,калектыўнае вызначэнне задач урока .
3. Індукцыя.Вучням даецца для асэнсавання выказванне”Духоўная пагібель вядзе і да фізічнага знішчэння”( В.Быкаў)
4. Самаканструкцыя: вучням прапануецца паразважаць над пытаннямі: “Што прыводзіць людзей  да духоўнай пагібелі? Якую ролю ў гэтым адыгрывае чалавечае сумленне? Чаму загінула Марына Гарнова?”
5. Сацыяканструкцыя: вучні, падзеленыя на групы, рыхтуюць адказы на пытанні.
1) група
а) Растлумачце сэнс паняццямаральная дэградацыя. Якое дачыненне мае гэта паняцце да вобраза галоўнай гераіні твора ?
б) Па якой прычыне героі твора ”пажоўклай кветкай “называюць Марыну Гарнову ?Чаму яна мучыцца і пакутуе ў сваім жыцці?
в) Чаму галоўная гераіня апавядання ,ведаючы пра пачуцці Булановіча да яе і кахаючы яго сама, не згаджаецца выйсці  за яго замуж ?
2) група
а) Якія псіхалагічныя прыёмы былі выкарыстаны М.Зарэцкім для характарыстыкі настаўніка Абшарскага?
б) Чаму Булановіч, характарызуючы настаўніка Абшарскага, разважае: “Ці ёсць у каханні маім хоць палова таго,што цвіце ў грудзях гэтага недалужнага чалавека?”
в) Па якой прычыне  настаўнік Абшарскі ,моцна кахаючы Марыну Гарнову, просіць Булановіча,каб той з ёй ажаніўся?
3) група
а) Якімі псіхалагічнымі прыёмамі карыстаецца аўтар для раскрыцця характару  Булановіча?
б) Чаму Марына Гарнова ў сваіх пачуццях аддае перавагу не настаўніку Абшарскаму ,а Булановічу?
в) Як растлумачыць фінальныя радкі апавядання :”І нямала было такіх  кветак, што прыцягнуліся к сонцу Кастрычніка,што закрасавалі  ў ім цветам жывым,пышнадзейным…І не вытрымалі палкага сонца.Пажоўклі…”
6. Разрыў:  выдатны педагог і асветніца М.І.Верціхоўская, даследуючы  творчасць М.Зарэцкага, піша:”Часта ўчынак,зроблены ў выніку выбару,становіцца неабарачальным, дзейнічае ўжо паміма волі чалавека і адбірае магчымасць вярнуцца на зыходнае і што–небудзь змяніць, як бы ты таго не жадаў. Наадварот, ужо ўчынак змяняе свайго “аўтара”, яго жыццё…Стаўленне да сям’і як да перажытка мінулага – рэалія і дакладны барометр “звар’яцелага часу”…Вар’яцтва  з’ява заразная і вядзе да масавага псіхозу…”
Вучням даецца заданне паразважаць над пытаннямі:
1) Аб чым перасцерагае нас даследчыца гэтымі словамі?
2) У чым заключаецца асноўная памылка жыцця Марыны Гарновай?
3) Ці можа чалавек па–сапраўднаму быць шчаслівы,не адчуваючы духоўнай раўнавагі і падтрымкі сям’і і блізкіх?
7. Творчая  праца : вучням прапануецца   падрыхтаваць  невялікі псіхалагічны эцюдСямя ў жыцці чалавека ,выкарыстоўваючы пытанні :
а) Якую ролю адыгрывае сям’я ў жыцці чалавека?
б) Якімі павінны быць узаемаадносіны членаў сям’?
в) Наколькі важна захаваць у сям’і духоўную раўнавагу і спакой?
8. Рэфлексія: суразмоўніцтва па тэме:
- Якое выхаваўчае значэнне мае апавяданне М.Зарэцкага”Кветка пажоўклая”?
- Чаму навучыла мяне жыццё галоўнай гераіні дадзенага твора?
9. Слова майстра.
З даўніх часоў нашы продкі вучылі сваіх дзяцей шанаваць сям’ю,родных і блізкіх.Толькі гэтыя людзі,як правіла,у цяжкія хвіліны ў поўнай меры падтрымаюць чалавека ў яго бедах і праблемах, словамі і справай прыйдуць на дапамогу.Парушаць  гэтага спрадвечнага закона нельга.Цаніце і аберагайце сваіх родных.Сям’я і блізкія людзі – аснова жыцця чалавека.

Тэма: Шматгранныя нацыянальныя характары ў рамане І. Мележа “Людзі на балоце”.Майстэрства раскрыцця ўнутранага свету галоўных герояў Васіля Дзятла і Ганны Чарнушкі
Мэты:
а) дапамагчы вучням у раскрыцці характараў Васіля Дзятла і Ганны Чарнушкі,засяродзіўшы ўвагу на майстэрстве пісьменніка раскрываць унутраны свет сваіх герояў;
б)садзейнічаць развіццю і замацаванню ўмення вучняў вызначаць элементы сюжэта твора,важныя для характарыстыкі герояў, параўноўваць герояў,характарызаваць іх на падставе партрэта, дзеянняў, учынкаў;
в)спрыяць выхаванню павагі да сямі,да блізкіх,да людзей,сілу волі супрацьстаяць ганебным жыццёвым спакусам.
Ход урока:
1.Арганізацыйны момант.
2.Уступнае слова настаўніка аб тэме ўрока,сумеснае вызначэнне задач.
3.Індукцыя.Вучням прапануецца выказванне В.Я.Ляшук ”Раман “Людзі на балоце” – бытавы,сямейна–псіхалагічны раман з глыбокім сацыяльным зместам.Вобразы–персанажы думаюць,разважаюць,пакутуюць над праблемамі,якія хвалююць нашага сучасніка…”
3.Самаканструкцыя: старшакласнікам даецца заданне  назваць і  пракаменціраваць праблемы,якія ўздымаюцца ў рамане І.Мележа,хвалююць нашага сучасніка  і з’яўляюцца актуальнымі ў наш час.
4.Сацыяканструкцыя:прапануюцца заданні групам:
а)першая група:
1.Што дае апісанне знешнасці  Васіля Дзятла для разумення характару юнака? Як пры гэтым праяўляецца майстэрства  І.Мележа?
2)Якім паўстае Васіль у кантактах з маці,дзедам ,братам,Чарнушкам?
3)Якая роля ў раскрыцці характару героя належыць яго думкам,перажыванням, адносінам да працы?
б)другая група:
1.Як праз апісанне знешнасці Ганны Чарнушкі выяўляюцца чалавечыя якасці дзяўчыны? Як пры гэтым праяўляецца майстэрства І.Мележа?
2.З якімі жыццёвымі нягодамі і цяжкасцямі прыйшлося  ў жыцці  сустрэцца Ганне?
3.Чым прывабіла Ганна да сябе Яўхіма Глушака?
в)трэцяя група:
1.Праз якую мастацкую дэталь пісьменнік паказвае , як нарадзілася першае каханне паміж Ганнай і Васілём?
2. Якім было каханне маладых людзей? Як першае пачуццё мяняе іх?
3. Чаму не пажаніліся Васіль і Ганна? Хто ў гэтым вінаваты?
 5.Сацыялізацыя.Вучні прадстаўляюць вынікі сваёй працы.
...

Тэма: Духоўны воблік галоўнага героя рамана У.Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”Алеся Загорскага
Мэты:а)дапамагчы вучням спасцігнуць духоўны воблік галоўнага героя рамана Алеся Загорскага,паглыбіць паняцце пра рамантычнае і рэалістычнае  адлюстраванне жыцця,
б)спрыяць развіццю навыкаў складання плана характарыстыкі літаратурнага героя,аналізу прыёмаў стварэння вобраза,
в)садзейнічаць выхаванню жыццёвых ідэалаў,грамадзянскіх пачуццяў вучняў.
 Ход урока:
1.Арганізацыйны момант.
2.Уступнае слова настаўніка аб тэме ўрока,калектыўнае вызначэнне задач.
3.Індукцыя.Вучням прапаноўваецца прааналізаваць выказванне вядомага літаратурнага крытыка Адама Мальдзіса: “Раман У.Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім” стаў эпахальнай з’явай не толькі ў гісторыі беларускай літаратуры ці беларускай культуры,але і ў фарміраванні нацыянальна–гістарычнай свядомасці беларусаў”.
4.Самаканструкцыя. Вучням прапануецца паразважаць над пытаннямі: “Якім чынам У. Караткевічу ўдалося сваім раманам паўплываць на фарміраванне свядомасці беларусаў? Якую ролю пры гэтым адыграў вобраз Алеся Загорскага?”
5.Сацыяканструкцыя.Вучням даецца заданне па групах:
а)першая група распрацоўвае частку плана для характарыстыкі Алеся  Загорскага ,звязаную з выхаваннем  і адукацыяй юнака ў сямі Кагутоў і ў сямЗагорскіх.
...
б)другая група распрацоўвае частку плана, звязаную з узаемаадносінамі  Алеся Загорскага з жанчынамі.
...
в)трэцяя група  распрацоўвае частку плана,звязаную з пецярбургскім перыядам жыцця Алеся Загорскага  і  яго грамадскай  дзейнасцю.
...
Вучні выступаюць са сваімі напрацоўкамі перад сваімі аднакласнікамі.
6.Разрыў.  На думку вядомага  літаратурнага крытыка  Г. Кісялёва ,у вобразе Алеся Загорскага  раманіст увасобіў сваю мару аб “дасканальным, гарманічным чалавеку , які можа рэалізаваць сябе, знайсці сваё  шчасце толькі ў цеснай повязі са сваёй сям’ёй,родам,народам,чалавецтвам”.
Вучням для абмеравання выказвання даюцца пытанні :
1) Якімі рысамі характару  валодае Алесь Загорскі ?
2) Ці можна яго назваць сапраўдным сынам сваёй краіны?
7. Творчая работа. Вучням прапануецца паразважаць над пытаннем “Якімі рысамі характару  павінен валодаць сапраўдны  cын сваёй краіны?”
8. Слова майстра. Наша жыццё ў многім залежыць ад жыцця нашай краіны, а жыццё нашай краіны,вядома ,залежыць ад нас.Таму перад вамі,выпускнікамі школы ,ставяцца вялікія задачы ,для ажыццяўлення якіх патрэбна праявіць свае лепшыя грамадзянскія якасці.Няхай вобраз Алеся Загорскага з рамана У.Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім” стане своеасаблівым прыкладам высокага служэння свайму народу, Радзіме, выхавання лепшых грамадзянскіх якасцей.

ТэмаВобразная сістэма рамана Сэрца на далоні
Мэты : а) дапамагчы вучням у разуменні  вобразнай сістэмы рамана, вызначэнні асноўных рыс характару галоўных герояў,
б)садзейнічаць развіццю ўменняў вучняў аналізаваць матэрыял твора,фармуляваць вывады,устанаўліваць прычынна–выніковыя сувязі,параўноўваць галоўных герояў твора,выяўляць у іх агульнае і рознае ў разуменні сэнсу жыцця,аргументаваць свае ацэнкі, меркаванні тэкстам,
в)спрыяць выхаванню ў школьнікаў асноўных каштоўнасных арыенціраў.
Ход урока:
1. Арганізацыйны  момант.
2. Уступнае слова настаўніка аб тэме ўрока, калектыўнае вызначэнне задач.
3.Індукцыя. Вучням класа даецца для асэнсавання выказванне: “Любы мастацкі твор,у якім  паказана барацьба герояў, заўсёды асноўваецца  на канфлікце .Дзякуючы яму, развіваецца сюжэт  дадзенага твора.Ён можа ,у залежнасці ад вастрыні і часу працякання канфлікту, развівацца то паскорана,то запаволена.У рамане “Сэрца на далоні” І.Шамякіна канфлікт завязваецца ў самым пачатку і паглыбляецца на працягу твора”. (М.І.Яніцкі)
4.Самаканструкцыя. Вучням прапануецца назваць галоўны канфлікт твора і вызначыць праблемы,узнятыя ў рамане.
5.Сацыяканструкцыя. Вучням даюцца заданні па групах.
а)першая група распрацоўвае матэрыялы,звязаныя з характарыстыкай журналіста Кірылы Шыковіча.
...
б)другая група распрацоўвае матэрыялы,звязаныя з характарыстыкай доктара Антона Яраша.
...
в)трэцяя група распрацоўвае матэрыялы,звязаныя з характарыстыкай старшыні гарсавета Сямёна Гукана.
...
г)чацвёртая група  распрацоўвае матэрыялы, звязаныя з жыццём Зосі Савіч.
...
Вучні дзеляцца сваімі напрацоўкамі.
6.Разрыў.
 ...
Вучням прапаноўваецца пракаменціраваць дадзенае выказванне, пагадзіцца ці не пагадзіцца з ім.
7.Творчая работа. Вучням даецца заданне пісьмова паразважаць над праблемным пытаннем: “Сумленне і чалавечая годнасць .Наколькі гэтыя якасці чалавечага характару  патрэбны ў жыцці чалавеку?”
8.Слова майстра.Уступаючы ў дарослае жыццё, вучні–старшакласнікі заўсёды  сутыкаюцца з праблемай выбару жыццёвых каштоўнасцей і арыенціраў.Вядома, тут кожны будзе  кіравацца сваімі думкамі,меркаваннямі і выбарам.Аднак,як мне здаецца, у любой складанай  жыццёвай сітуацыі першаасновай для рашэння праблемы  павінны стаць сумленне і чалавечая годнасць.Гэтаму вучаць на сваіх прыкладах героі рамана І.Шамякіна “Сэрца на далоні”.

Тэма: “Свае” і “чужыя”: вобразы здраднікаў і чужынцаў у аповесці “Знак бяды”
Мэты: а) дапамагчы вучням даследаваць,як у творы вырашаецца праблема маральнага выбару паміж подзвігам і здрадніцтвам;
б) спрыяць развіццю ўмення параўноўваць герояў,выяўляць у іх агульнае і рознае ў разуменні сэнсу жыцця,аргументаваць свае ацэнкі,меркаванні тэкстам,успрымаць вобразы герояў у святле аўтарскай пазіцыі,правесці назіранні за стылёвымі асаблівасцямі пісьменніка;
в) садзейнічаць выхаванню ў вучняў актыўнай грамадзянскай пазіцыі.
Ход урока:
1.Арганізацыйны момант
2.Уступнае слова настаўніка аб тэме ўрока, калектыўнае вызначэнне задач урока
3.Індукцыя.Вучням даецца заданне пракаменціраваць вершаваныя радкі А.Вярцінскага:      Яшчэ не вядома,хто  болей жывы,
А хто яшчэ мёртвы болей—
Хто паў,не схіліўшы галавы,
Ці выжыў цаною любою.
4.Самаканструкцыя.Для вучняў класа называецца спіс герояў твора,у якім ім трэба вызначыць герояў,якіх бы вучні аднеслі б да “людзей” і да “нелюдзяў”.
Ладзімір Багацька                                        Антось Недасека
Пятрок Багацька                                          Адольф Якімоўскі
Зміцер Гуж                                                   Сцепаніда Багацька
Патап Каландзёнак                                      Янка Ганчарык
Васіль Ганчарык                                          Свянткоўскі
5.Сацыяканструкцыя. Вучням даюцца заданні па групах.
а) першая група распрацоўвае матэрыялы ,звязаныя з вобразам Зміцера Гужа.
...
б)другая група распрацоўвае матэрыялы ,звязаныя з вобразам Патапа Каландзёнка.
...
в) трэцяя група распрацоўвае матэрыялы, звязаныя з вобразам Антося Недасекі.
...
г)чацвёртая група распрацоўвае матэрыялы,звязаныя з вобразамі фашыстаў у творы.
...
Вучні  прадстаўляюць вынікі сваёй працы.
6.Разрыў.
...
Вучням прапаноўваецца паразважаць над пытаннем аб тым ,ці атрымаюць сваё пакаранне “свае” і “чужыя” ў жыцці?
7. Творчая работа. Старшакласнікам  прапаноўваецца выказаць свае думкі па пытанню: “Якія рысы характару і асаблівасці паводзін  чалавека вядуць  яго да здрадніцтва ? “

8. Слова майстра. Уступаючы ў дарослае жыццё,кожны з вас на сваім шляху сустрэнецца з вялікай колькасцю незнаёмых людзей.Будуючы ўзаемаадносіны з імі,чалавеку трэба быць вельмі акуратным, ўважлівым і назіральным.Часта паводзіны людзей і іх учынкі гавораць больш,чым іх словы.Старайцеся перасцерагчы сябе ад магчымых праблем,звязаных з такімі знаёмствамі.

Комментариев нет:

Отправить комментарий